?

Log in

Пісаць "нармальныя" пасты не хапае магчымасці, часу і цярплівасці, таму тупа флэшмоб :)))
Свае пары атрымала ад Ганначкі. Ганначка ставіць пытанні проста рабром
1. Роллтон или фуагра? - давядзецца абраць фуагру па прынцыпе "найменьшай дрэні"))))
2. Южная Корея или Северная? Нечаканы паварот. Скарея, канешне, спецыфічненькая, але лепей ужо Паўднёвая :)))
3. Утро или вечер? Вечар. Вечар онлі. Раніцы не люблю, з раніцы заўжды хочацца ўсіх забіць і самой забіцца. Але калі гэта якіясь 4 раніцы і ты кудысь/аднекуль едзеш - гэттта іншая размова :)
4. Остров или материк? Хм... а для чаго? Астравы - цікава, але жыць на востраве чамусь не хочацца
5. Свидание или дружеская посиделка? Страшнае пытанне))))) Я б разарвалася з такім выбарам :-D Таму зараз толькі сябры xD

Флэшмоб

ад волькі_з_болькава
Кіно ці тэатр? Рэдка, але тэатр. Кіно заўжды і дома паглядзіш, а тут аж адчуваеш сябе культурным :)
Фатаграфаваць ці фатаграфавацца? Мой мосх так і не засвоіў усе гэтыя вытрымкі і дыяфрагмы, так што цца :)
Цягнік ці машына? Вы што, толькі машына! Больш волі і ніякіх суседскіх шкарпэтак ;)
Швецыя ці Фінляндыя? Тут складаней) Ідэйна - Швецыя, але фінская прырода цікавіць больш
Ціхае ці гучнае? Ціхае. Для мяне гэта пытанне асабістай прасторы маёй/чужой. А свой вялікі гук на спевах гучыць ненатуральна

Каму пытанняў?)

Дуды

З дудамі ў мяне апошнім часам цікавыя адносіны.
Тое, што я ў нас тут аксакал-саксаул Карчоў і іншых Дудфэстаў - гэта зразумела.
Але вясной у маім жыцці з'явіўся Літы Талер, і стала складаней. Калі ты шмат часу бавіш з музыкамі - ты шмат слухаеш пра музыку і інструманты, страякі, імправізацыі і матэр'ял язычкоў пішчыкаў :) ты шмат слухаеш самой музыкі...
Паездка ў Познань агулам падарвала маю псіхіку: 4 дні слухаць амаль ТОЛЬКІ пра дуды - эта вам не эта.
Апошні цвік у вечка труны забіў пан Чумакоў. "А вось тэхнапайп, очынь раю пачаткоўцам".
Людзі, трымайце мяне, а то пад канец года замест радзімічаў будзе дуда о_О


Posted via m.livejournal.com.

па ўсіх франтах!
І працоўны фронт таксама ахоплены.
Не прайшло і году, як я працую на гэтым месцы. Месяц таму я даведалася, што з сакавіка пачну навучацца GMP, каб мець магчымасць удзельнічаць у інспекцыях. А сёння мне сказалі, што праз тыдзень іду навучацца да ВЭЖХістаў. У нас негалосна ё 2 касты: "проста аналітыкі" і "вэжэхісты". Другія лічацца спецамі высокага класу і маюць моцны аўтарытэт. Калі я прыходзіла сюды працаваць, мне далі зразумець, што мне такая перспектыва не свеціць...
А тут хоп!
А адказнасць там - капец...

Цэтлікі:

Кнігу падкінулі

Алексей Толочко. Очерки начальной руси.
Я, канешне, плюсую аўтару ў плане таго, што ранняя русь - гэта чысты гандаль і ніякай дзяржаўнасці. Але ў плане яго "нянавісці" да ПВЛ - не разумею. "Як аўтар мог апісваць падзеі праз 200 год?!" - Ну ёлкі, а як існавала ісландскае права? І нічога, жылі ж неяк ісландцы, з лагманамі-та...

Цэтлікі:

Акарына

Цяпер і ў маіх суседзяў (і тых, і тых) з'явіцца нагода мяне повбывать: я прыдбала акарыну і мяне нат вучаць на ёй граць. Сяджу адбіваю Базар :))))
Базар бальшой, ты ніпанімаеш... ;)

Цэтлікі:

Цяжка шмат ведаць

Вырашыла на свежую галаву/новыя веды перачытаць кніжку Дучыц "Касцюм жыхароў Беларусі 10-13стст".
Лепей бы я гэтага не рабіла.
Я, канешне, разумею, што "разлічана на шырокае кола чытачоў", але гэта ж звіздзец. Пасля кожнага выказвання хочацца спытаць "крыніца?". Палова кніжкі пабудаваная па прынцыпе "ну продкі ж не дуракі былі". Другая палова пабудаваная на тым, што акааазваецца, у нас ледзь не цэлыя шмоткі папазнаходжаны. І з вышыўкай, і з ластавіцамі, і з разрэзамі (!). А дакладна апісаныя тэкстыльныя знаходкі - гэта кавалачкі не больш за 10-15 кв.см, дрэннай захаванасці і невядомай лакацыі.
Ну як так? Як так можна пісаць? На Бабруйшчыне ў сажалцы выцягнулі цэлага латгада (верхняя кашуля з воўны, укатаная бронзавымі калечкамі). Хто-небудзь пра яго чуў? Мінімум тройчы згадваюцца ледзь не цэлыя сукенкі на цётках, з розных рэгіёнаў. Недзе яны апублікаваныя???...
Паходу, я рэальна вазьму проста карціначку радзіміцкай цёткі з яе кніжкі, і такую і збяру. Упрыгожанні падбяру па Багамольнікаву, каб адэкватнае спалучэнне было, а далей будзе трэшак. А чаму? А таму, што ў нас публікацыі на ўзроўні рэферата студэнта-першакурсніка... :(((

Гульня

Пагуляйце са мною, каліласка!) Ведаю, што тут не шмат народу бывае, але ж...
12 архетыпаў - 12 тыпаў знешнасці - 12 тыпаў стылю для такіх людзей. Зразумела, што чыстымі яны не бываюць (ці бываюць дужа рэдка), але збольшага аднаму чалавеку пасуе каля 3-4 з іх. Я глядзела гульні іншых людзей і мне падалося, што ў нечым гэтая штука такі працуе. Энівэй, цікава паспрабаваць :))
Вашая задача - прагледзець усе 12 калажаў і сказаць мне, у якія з іх я найбольш (ці найменьш - гэта таксама карысна) упісваюся :)
Першакрыніца тут http://hloflo.livejournal.com/887329.html і па тэгах там яшчэ можна шмат на гэную тэму знайсці :)))
Паехалі!
ЗЫ: тым, хто не зарэгістраваны ў ЖЧ, усё адно можна каменціць тут :)
Фоткі, нумары :)Collapse )

Паварот

Высветлілася, што пытанне выбракоўкі лек.сродка не толькі ў тэхнічнасці ці кампетэнтнасці, але і ў этыцы. Складана

Цэтлікі:

З Зарынай і Дзянісам учора здымалі чарговую троліху, зімовую :) Быў снег, адавы мароз, і "залацістае святло" (с)
Грэліся смехам, аццкай гарбатай са спецыямі і абдымашкамі.
Што і казаць, троліха атрымалася саўсім іншага гатунку: лайтовенька, рамантычненька, красівенька, кішкі ўва ўсе бакі не лятуць :) Затое быў цэлы жывы мужык, каторага можна было з'есці, і першы выхад у свет Дзяніса ў латгаДскім :) Фраза вечара: "у мяне ўжо вусы замёрзлі!" :)
Чакайце працягу і новых аватарачак :-D
УПД: бэцкстэйдж http://vk.com/wiedzmauna?w=wall6796500_28059%2Fall
і першае фота з "партрэтнай" лінейкітыцCollapse )

Перцівка

Паставіла прадукт для хайрыны: 200мл гарэлкі і 2 перчыкі чылі. Зараз першы прагон. Цікава, ці будзе якісь рэзультат :)

Трупаспаленне

Трупаспаленне - гэта, канешне, крута. Прамая дастаўка ў вырай з дымам, ачыстка ад любой дрэні (як у духоўным, так і ў чыста ўтылітарным сэнсе - зараза там розная), уражваючая падзея, псіхалагічна неабходная родным памерлага.
Але ж не паклапаціліся продкі пра сваіх нашчадкаў-рэканаў, не паклапаціліся...
:)

Новае ўсё!

Як і абяцала, закрыўшы ўсе пазыкі, пішу!
Хлопчыкі-дзяўчынкі, Ведзьмаўна такі пераехала на з'ёмны пакой, бліжэй да працы) Вельмі прыемна, ці ведаеце, мець асабістае гняздо. Вельмі прыемна мець там тыя рэчы, якія хочацца. Канешне, хапае і мінусаў :) Але гэта дапаможа развіць здаровы пафігізьм :))))
Адкрывалі Гняздо пасядзелкамі з Талерамі. А яны ў перадапошні вечар неяк ператварыліся з наваселля ў Йоль. Нават з вяпруком і падарункамі :) Таму фактычна цяпер мой пакой і ёсць памяшканнем менскага аддзялення, адчыненым з пафасам і гуслямі на Йоль)))
Як я і абяцала, мусіла аддзячыць Фрэйе за дапамогу. І гэта было, знаеце лі, дааа! Як выязджаць - пайшоў дождж і двойчы ламалася машына. Але мы не спыніліся! Йольская ноч, лес, дождж, вогнішча на святым месцы, словы, спевы і віно. Шчыра кажучы, такога шчэ ніколі не было! І я ўпершыню адчула, што мяне _пачулі_. Што і казаць, калі на наступны дзень я атрымала, што прасіла, ледзь не ў трайным памеры ;) (але гэта асоообная гісторыя)
Святочны марафон мусіў быць закрытым Куццёю ў Вівіанэ, але Дарыанаўна прыхварэла... Таму я нарэшце сплю і працую...
Усім светлых начэй!

Цэтлікі:

Латгады

Усе толькі пачынаюць святкаваць, а я ўжо здаволілася)))
Таму працую)

Царква ў Лучыне

Originally posted by rogax at Царква ў Лучыне
http://zviazda.by/2013/07/4091.html
Царква… стала мостам
24.07.2013 19:04каментарыяў: 0Прагледжана: 78

Адметны лёс напаткаў царкву Святога Міхаіла, якая была ў вёсцы Лучын Рагачоўскага раёна. Дарэчы, нават Караткевіч у «Ладдзі роспачы» ўзгадвае яе. Цытую: «Дыякан царквы святога Міхала, што ў Лучыне пад Рагачовам, запісаў у сваім летапісе, што таго года ў ясны майскі дзень пралунаў рагачоўскімі вуліцамі страшны, як землятрус, шматразовы грукат. І было гэта так, што немаўляты плакалі, сабакі вылі, як падчас зацьмення божага сонца, а каровы мыкалі жаласна і працягла…»

Гэтую царкву пабудаваў у 1172 годзе смаленскі князь Рурык Расціслававіч у гонар нараджэння сына Міхаіла і назваў у яго гонар. Пазней сын атрымаў у падарунак сам Лучын. Падкрэслю, што царква была старажытнай.

У 1562 годзе Лучын быў разрабаваны і спалены крымскімі татарамі. Царкву давялося перабудоўваць. Новы будынак ствараўся падобным да мінулага. Так адбывалася неаднойчы.



Ужо нашмат пазней, у 1696 годзе, рагачоўскі стараста выдаў загад аб замацаванні веруючых з блізкіх і далёкіх вёсак за дзвюма цэрквамі Рагачова. У Лучыне ж была свая царква, таму прыхаджане павінны былі хрысціць дзяцей і ўступаць у шлюб у сваёй царкве.

Яна ўяўляла сабой вялікі будынак з дзвюма вежамі, увянчанымі пазалочанымі крыжамі. Заходняя вежа з’яўлялася званіцай, якая мела пяць званоў адзін менш за другі. У апошні, кажуць, ніколі не званілі. Гэта быў падарунак. Але чый — застаецца невядомым. Званіца мела чатыры незашклёныя вокны — на поўдзень, поўнач, усход, захад. Яны зачыняліся аканіцамі.

Знутры было намалявана блакітнае «неба» з зорачкамі, на вокнах і сценах — анёлы. Усюды віселі абразы. Муры і вертыкальныя слупы былі каменна-цаглянымі. Слупы зверху мелі бляшаныя накрыўкі. Прамежкі паміж слупамі былі застаўлены драўлянымі бярвенцамі аднолькавай таўшчыні і апрацоўкі.

За агароджай царквы раслі старыя ліпы. На адной з іх было гняздо буслоў, дзе кожны год выводзіліся бусляняты. Другое гняздо чамусьці заўсёды пуставала. Сама царква знаходзілася на вельмі прыгожым месцы на ўсходзе Лучына, недалёка ад берага Дняпра. Адсюль, з вышыні, відаць і Днепр, і заўсёды — усход сонца. Думаецца, гэтае месца князь выбраў таму, што яно выходзіла на ўсход. А абразы ў доме, як вядома, павінны размяшчацца на ўсходзе.

Вуліца, прылеглая да царквы, называлася «Сяло», а якая ішла ад царквы на захад — «Слабада». Апошняя выходзіла на «Шлях» і гэтае перакрыжаванне называлася «Растанькі». Там «расставаліся», калі па «Шляху» выпраўляліся ў розныя бакі.

Царква ў Лучыне прастаяла да 1943 года. Вядома ж, у гэты час Лучын быў акупаваны немцамі. І яны тут збіраліся ўладарыць. Таму рашылі пабудаваць мост цераз Днепр і па левым беразе — пойменным, сталі масціць грэблю да Ходасаўскага лесу — гэта 3 кіламетры. Высякалі гаі, разбіралі хаты жыхароў. Нарэшце вырашылі і царкву ўзарваць, а потым разабраць на будматэрыялы. Што і зрабілі ў 1943 годзе. Бярвенні што з царквы, што з агароджы былі вельмі акуратна апрацаваны — адно ў адно. Вось з гэтых бярвенцаў немцы і пабудавалі мост. Хто яшчэ бачыў яго, хоць і ў дзіцячым узросце, кажа, што быў ён вельмі прыгожы. І ўсе помняць менавіта тое, што бярвенцы былі вельмі прыгожыя, адно ў адно. Царква прастаяла 771 год і… ператварылася ў мост.

Як паставіцца да такога моста — пытанне асобнае. Ці царква ў выглядзе моста, ці — мост з царквы — праіснаваў год.
У 1944 годзе падчас аперацыі «Баграціён» артылерыйскім і авіяцыйным агнём Лучын быў зруйнаваны з зямлёй. З сотні дамоў умоўна ацалела сем. І мост… з царквы… накіраваным агнём разнеслі на трэскі. І сплылі яны ў Чорнае мора. Яшчэ нейкі час стаялі пашкоджаныя палі, але з часам і яны сплылі… Тэма вайны ў Лучыне — тэма асобная. Тут два разы стаяў фронт, два разы Лучын руйнаваўся. Зноў жа — дняпроўскі рубеж — кожны бок стараўся на ім утрымацца.

Вось такі лёс адной са старажытнейшых цэркваў — Лучынскай. Цяпер царквы ў Лучыне няма і не ўяўляецца магчымым, каб яна была. Мы ўжо не смаленскае княства, і няма смаленскага князя, каб пабудаваў.

Існуе толькі чарнавы малюнак лучынскай царквы. Яго «па памяці» маляваў Пятро Рыгоравіч Небераў. Ён быў чалавек разумны і пісьменны для свайго часу. Проста для сваіх нашчадкаў напісаў свае ўспаміны, сваё бачанне — аб жыцці даваенным — сваім і Лучына. Таксама намаляваў план даваеннага Лучына — дзе былі млыны, крупадзёркі, крыніцы, масты, нават калодзежы. Па малюнках Неберава вёска ўяўляецца вельмі цікавай і незвычайнай. Здаецца, 70 гадоў — для гісторыі не тэрмін, але нешта ўсё роўна знікае беззваротна, што ўзнавіць немагчыма. Таму ўсё, што засталося, — толькі гэты малюнак.

Соф’я КУСЯНКОВА.

Рагачоўскі раён

Апошні месяц

Сак 2016
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow