?

Log in

No account? Create an account

вясельнае

Блін, хаця б недзе гэта трэба напісаць, але ў астатніх сацсетках мяне закідаюць бруднымі анучамі))
Ездзілі мы тут на выходных у Летуву на вяселле нашых знаёмых. Мерапрыемства ў Медынінкайскім замку, вайдзіла з Рамувы, усё чынна-благародна
А потым я раніцай, вылупіўшыся з шатра, назірала карцінку: наш самі-ведаеце-хто-нащальника аддае вянок, што быў на маладой учора, маладому. Я там ледзь не пакацілася ад рогату.
От вам і традыцыйнае вяселле :-D
Пісаць "нармальныя" пасты не хапае магчымасці, часу і цярплівасці, таму тупа флэшмоб :)))
Свае пары атрымала ад Ганначкі. Ганначка ставіць пытанні проста рабром
1. Роллтон или фуагра? - давядзецца абраць фуагру па прынцыпе "найменьшай дрэні"))))
2. Южная Корея или Северная? Нечаканы паварот. Скарея, канешне, спецыфічненькая, але лепей ужо Паўднёвая :)))
3. Утро или вечер? Вечар. Вечар онлі. Раніцы не люблю, з раніцы заўжды хочацца ўсіх забіць і самой забіцца. Але калі гэта якіясь 4 раніцы і ты кудысь/аднекуль едзеш - гэттта іншая размова :)
4. Остров или материк? Хм... а для чаго? Астравы - цікава, але жыць на востраве чамусь не хочацца
5. Свидание или дружеская посиделка? Страшнае пытанне))))) Я б разарвалася з такім выбарам :-D Таму зараз толькі сябры xD

Флэшмоб

ад волькі_з_болькава
Кіно ці тэатр? Рэдка, але тэатр. Кіно заўжды і дома паглядзіш, а тут аж адчуваеш сябе культурным :)
Фатаграфаваць ці фатаграфавацца? Мой мосх так і не засвоіў усе гэтыя вытрымкі і дыяфрагмы, так што цца :)
Цягнік ці машына? Вы што, толькі машына! Больш волі і ніякіх суседскіх шкарпэтак ;)
Швецыя ці Фінляндыя? Тут складаней) Ідэйна - Швецыя, але фінская прырода цікавіць больш
Ціхае ці гучнае? Ціхае. Для мяне гэта пытанне асабістай прасторы маёй/чужой. А свой вялікі гук на спевах гучыць ненатуральна

Каму пытанняў?)

Дуды

З дудамі ў мяне апошнім часам цікавыя адносіны.
Тое, што я ў нас тут аксакал-саксаул Карчоў і іншых Дудфэстаў - гэта зразумела.
Але вясной у маім жыцці з'явіўся Літы Талер, і стала складаней. Калі ты шмат часу бавіш з музыкамі - ты шмат слухаеш пра музыку і інструманты, страякі, імправізацыі і матэр'ял язычкоў пішчыкаў :) ты шмат слухаеш самой музыкі...
Паездка ў Познань агулам падарвала маю псіхіку: 4 дні слухаць амаль ТОЛЬКІ пра дуды - эта вам не эта.
Апошні цвік у вечка труны забіў пан Чумакоў. "А вось тэхнапайп, очынь раю пачаткоўцам".
Людзі, трымайце мяне, а то пад канец года замест радзімічаў будзе дуда о_О


Posted via m.livejournal.com.

па ўсіх франтах!
І працоўны фронт таксама ахоплены.
Не прайшло і году, як я працую на гэтым месцы. Месяц таму я даведалася, што з сакавіка пачну навучацца GMP, каб мець магчымасць удзельнічаць у інспекцыях. А сёння мне сказалі, што праз тыдзень іду навучацца да ВЭЖХістаў. У нас негалосна ё 2 касты: "проста аналітыкі" і "вэжэхісты". Другія лічацца спецамі высокага класу і маюць моцны аўтарытэт. Калі я прыходзіла сюды працаваць, мне далі зразумець, што мне такая перспектыва не свеціць...
А тут хоп!
А адказнасць там - капец...

Цэтлікі:

Кнігу падкінулі

Алексей Толочко. Очерки начальной руси.
Я, канешне, плюсую аўтару ў плане таго, што ранняя русь - гэта чысты гандаль і ніякай дзяржаўнасці. Але ў плане яго "нянавісці" да ПВЛ - не разумею. "Як аўтар мог апісваць падзеі праз 200 год?!" - Ну ёлкі, а як існавала ісландскае права? І нічога, жылі ж неяк ісландцы, з лагманамі-та...

Цэтлікі:

Акарына

Цяпер і ў маіх суседзяў (і тых, і тых) з'явіцца нагода мяне повбывать: я прыдбала акарыну і мяне нат вучаць на ёй граць. Сяджу адбіваю Базар :))))
Базар бальшой, ты ніпанімаеш... ;)

Цэтлікі:

Цяжка шмат ведаць

Вырашыла на свежую галаву/новыя веды перачытаць кніжку Дучыц "Касцюм жыхароў Беларусі 10-13стст".
Лепей бы я гэтага не рабіла.
Я, канешне, разумею, што "разлічана на шырокае кола чытачоў", але гэта ж звіздзец. Пасля кожнага выказвання хочацца спытаць "крыніца?". Палова кніжкі пабудаваная па прынцыпе "ну продкі ж не дуракі былі". Другая палова пабудаваная на тым, што акааазваецца, у нас ледзь не цэлыя шмоткі папазнаходжаны. І з вышыўкай, і з ластавіцамі, і з разрэзамі (!). А дакладна апісаныя тэкстыльныя знаходкі - гэта кавалачкі не больш за 10-15 кв.см, дрэннай захаванасці і невядомай лакацыі.
Ну як так? Як так можна пісаць? На Бабруйшчыне ў сажалцы выцягнулі цэлага латгада (верхняя кашуля з воўны, укатаная бронзавымі калечкамі). Хто-небудзь пра яго чуў? Мінімум тройчы згадваюцца ледзь не цэлыя сукенкі на цётках, з розных рэгіёнаў. Недзе яны апублікаваныя???...
Паходу, я рэальна вазьму проста карціначку радзіміцкай цёткі з яе кніжкі, і такую і збяру. Упрыгожанні падбяру па Багамольнікаву, каб адэкватнае спалучэнне было, а далей будзе трэшак. А чаму? А таму, што ў нас публікацыі на ўзроўні рэферата студэнта-першакурсніка... :(((

Гульня

Пагуляйце са мною, каліласка!) Ведаю, што тут не шмат народу бывае, але ж...
12 архетыпаў - 12 тыпаў знешнасці - 12 тыпаў стылю для такіх людзей. Зразумела, што чыстымі яны не бываюць (ці бываюць дужа рэдка), але збольшага аднаму чалавеку пасуе каля 3-4 з іх. Я глядзела гульні іншых людзей і мне падалося, што ў нечым гэтая штука такі працуе. Энівэй, цікава паспрабаваць :))
Вашая задача - прагледзець усе 12 калажаў і сказаць мне, у якія з іх я найбольш (ці найменьш - гэта таксама карысна) упісваюся :)
Першакрыніца тут http://hloflo.livejournal.com/887329.html і па тэгах там яшчэ можна шмат на гэную тэму знайсці :)))
Паехалі!
ЗЫ: тым, хто не зарэгістраваны ў ЖЧ, усё адно можна каменціць тут :)
Фоткі, нумары :)Collapse )

Паварот

Высветлілася, што пытанне выбракоўкі лек.сродка не толькі ў тэхнічнасці ці кампетэнтнасці, але і ў этыцы. Складана

Цэтлікі:

З Зарынай і Дзянісам учора здымалі чарговую троліху, зімовую :) Быў снег, адавы мароз, і "залацістае святло" (с)
Грэліся смехам, аццкай гарбатай са спецыямі і абдымашкамі.
Што і казаць, троліха атрымалася саўсім іншага гатунку: лайтовенька, рамантычненька, красівенька, кішкі ўва ўсе бакі не лятуць :) Затое быў цэлы жывы мужык, каторага можна было з'есці, і першы выхад у свет Дзяніса ў латгаДскім :) Фраза вечара: "у мяне ўжо вусы замёрзлі!" :)
Чакайце працягу і новых аватарачак :-D
УПД: бэцкстэйдж http://vk.com/wiedzmauna?w=wall6796500_28059%2Fall
і першае фота з "партрэтнай" лінейкітыцCollapse )

Перцівка

Паставіла прадукт для хайрыны: 200мл гарэлкі і 2 перчыкі чылі. Зараз першы прагон. Цікава, ці будзе якісь рэзультат :)

Трупаспаленне

Трупаспаленне - гэта, канешне, крута. Прамая дастаўка ў вырай з дымам, ачыстка ад любой дрэні (як у духоўным, так і ў чыста ўтылітарным сэнсе - зараза там розная), уражваючая падзея, псіхалагічна неабходная родным памерлага.
Але ж не паклапаціліся продкі пра сваіх нашчадкаў-рэканаў, не паклапаціліся...
:)

Новае ўсё!

Як і абяцала, закрыўшы ўсе пазыкі, пішу!
Хлопчыкі-дзяўчынкі, Ведзьмаўна такі пераехала на з'ёмны пакой, бліжэй да працы) Вельмі прыемна, ці ведаеце, мець асабістае гняздо. Вельмі прыемна мець там тыя рэчы, якія хочацца. Канешне, хапае і мінусаў :) Але гэта дапаможа развіць здаровы пафігізьм :))))
Адкрывалі Гняздо пасядзелкамі з Талерамі. А яны ў перадапошні вечар неяк ператварыліся з наваселля ў Йоль. Нават з вяпруком і падарункамі :) Таму фактычна цяпер мой пакой і ёсць памяшканнем менскага аддзялення, адчыненым з пафасам і гуслямі на Йоль)))
Як я і абяцала, мусіла аддзячыць Фрэйе за дапамогу. І гэта было, знаеце лі, дааа! Як выязджаць - пайшоў дождж і двойчы ламалася машына. Але мы не спыніліся! Йольская ноч, лес, дождж, вогнішча на святым месцы, словы, спевы і віно. Шчыра кажучы, такога шчэ ніколі не было! І я ўпершыню адчула, што мяне _пачулі_. Што і казаць, калі на наступны дзень я атрымала, што прасіла, ледзь не ў трайным памеры ;) (але гэта асоообная гісторыя)
Святочны марафон мусіў быць закрытым Куццёю ў Вівіанэ, але Дарыанаўна прыхварэла... Таму я нарэшце сплю і працую...
Усім светлых начэй!

Цэтлікі:

Латгады

Усе толькі пачынаюць святкаваць, а я ўжо здаволілася)))
Таму працую)

Апошні месяц

Тра 2017
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Цэтлікі

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow